Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць мэтазгодным адмовіцца ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой і даць у такіх выпадках людзям магчымасць галасаваць праз інтэрнэт. Такое меркаванне яна выказала ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 24», паведамляе БелТА.

У Беларусі не плануюць напярэдадні выбараў мяняць выбарчае заканадаўства, у тым ліку ўводзіць галасаванне па пошце ці праз інтэрнэт. Але калі ў перспектыве папраўкі ўсё ж будуць уносіцца, то Лідзія Ярмошына, па яе словах, «прапанавала б не ствараць выбарчыя ўчасткі за мяжой — пры амбасадах, а даваць магчымасць галасаваць менавіта праз інтэрнэт». «Галасаванне за мяжой не задавальняе патрэбы для ўдзелу ў выбарах. Грамадзяне цяпер перамяшчаюцца па ўсім свеце», — патлумачыла яна.

Старшыня ЦВК адзначыла, што ў Беларусі інфармацыйныя тэхналогіі служаць для інфармавання выбаршчыкаў і ўсіх удзельнікаў выбарных кампаній. Неабходную інфармацыю яны могуць атрымаць на спецыяльных рэсурсах, распрацаваных электронных картах выбарчых акругаў, мабільным дадатку, які дапамагае па хатнім адрасе вызначыць свой участак для галасавання і пракласці зручны маршрут да яго. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0