13.03.2019 / 12:29

У Мсціслаўскім раёне затапіла мост у вёску, у якой ніхто не жыве ФОТА 3

На Мсціслаўшчыне з-за пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Сож падтапіла нізкаводны аўтамабільны мост на дарозе Парадзіна-Засожжа каля вёскі Засожжа, паведамілі БелТА ў МНС.

Інфармацыя аб здарэнні паступіла 12 сакавіка ў 15.10. «Падтоплены мост у 45 м і такі ж ўчастак дарогі ля яго. Па стане на 12 сакавіка ўзровень вады над дарожным палатном складае 30-40 см. Пацярпелых няма», — паведамілі ў МНС

Мост пры разліве ракі падтапляе штогод. Звычайна гэта працягваецца да 20 дзён. Даўжыня моста 45 м, шырыня - 5. Ён 1972 года пабудовы.

2
mikola ramanau / Адказаць
13.03.2019 / 14:59
Geta dyversyja !
3
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
13.03.2019 / 15:42
Дакладна як тое дрэва, што падае ў лесе паводле Бэрклі ( A Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge (1710)). Калі няма нікога няма, то і гук ягонага падзеньня не чуваць.
Гэтаксама й для маста па якім ніхто ня езьдзіць не існуе канцэпцыі падтапленьня...
1
mikola ramanau / Адказаць
13.03.2019 / 16:31
Тарас-на-тэрасе,/ Ni zgodzen ! Geta zrabili VORAGI!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру