13.03.2019 / 14:20

Сіноптыкі распавялі, ці пацяплее да канца тыдня 3

Напэўна не.

Роўна шэсць гадоў таму, 15 сакавіка 2013 года, у Беларусь прыйшоў «Хаўер», фота Tut.by

У чацвер на большай частцы тэрыторыі пройдуць мокры снег і дождж. Ноччу -3.. + 2°С, днём +3.. + 9°С.

У пятніцу, 15 сакавіка, кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёвы ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +4.. + 10°С.

16 сакавіка, у суботу, у многіх раёнах чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Ноччу -1.. + 5°С, максімальная днём +4.. + 9°С, па поўдні да + 11°, паведамляе pogoda.by

2
LitvinM / Адказаць
13.03.2019 / 15:16
Я называю тое "ломкай". Пасьля такога зіма звычайна цалкам адыходзіць
5
Казік / Адказаць
13.03.2019 / 16:20
Хутчэй бы, хачу на матоцыку ганяць
2
Жвір / Адказаць
13.03.2019 / 21:16
Як бы там ні было, а сёньня бачыў першую чародку лебедзяў. Як і звычайна, усе яны прывадніліся на мора, ля самага берага. Налічыў чамусьці 7 душ. Можа не ўсіх угледзеў,  а можа адзін чамусьці без пары. 
Гэта першыя, пазьней іх будзе там (ад Салацгрывы да Айнажы) тысячы й болей. Падобна, што ў тым месцы ім ёсьць чым пажывіцца, там дно камяністае, шмат валуноў, усё гэта парослае рознай марской расліннасьцю, а ў ёй павінна быць шмат рознай, каларыйнай для лебедзяў і качак, дробязі... 
Там яны будуць тусавацца нейдзе да канца красавіка - пачатку траўня, потым разбрыдуцца парамі, хто куды...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру