13.03.2019 / 14:58

Самы вялікі хабар у 2018 годзе склаў 80 тысяч еўра 2

Памер найбуйнейшага хабару ў Беларусі у 2018 годзе склаў 80 тыс. еўра. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Валерый Балабуеў, піша БелТА.

Памер прадухіленага супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі шкоды эканамічным інтарэсам дзяржавы за 2018 год склаў 5,4 млн рублёў, сума канфіскаваных з незаконнага абароту грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў — 6,8 млн.

Усяго у 2018 годзе па лініі эканомікі зарэгістравана 6,3 тыс. злачынстваў. Гэта на 5,7% менш, чым у 2017-м.

0
Казік / Адказаць
13.03.2019 / 16:47
Найбуйнейшы з заўважаных
0
мясцовы2 / Адказаць
13.03.2019 / 16:55
Цікава, а які тады самы вялікі памер непрадухіленага супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі хабару?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру