13.03.2019 / 16:46

Новыя падрабязнасці забойства ў Лёзненскім раёне: перад тым, як закапаць жывой, з жанчыны некалькі дзён здзекаваліся 3

Працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне. Следчыя выявілі новыя абставіны злачынства, паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Некалькі разоў ударылі па галаве, а потым закапалі цела пад дрэвам: у Віцебску жорстка забілі 28-гадовую жанчыну

Жахлівыя падрабязнасці забойства ў лесе пад Лёзнам: 28-гадовую жанчыну пахавалі яшчэ жывую

Высветлілася, што з 15 па 18 верасня перад забойствам з жанчыны здзекаваліся.

Паведамляецца пра хуліганства, выраб парнаграфіі і крадзеж маёмасці.

Следчыя выставілі абвінавачанне 21-гадоваму мужчыне і 24-гадовай жанчыне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах).

Па справе праходзяць яшчэ двое абвінавачаных у здзяйсненні хуліганства ў дачыненні да забітай.

Як паведамлялася, 24 верасня 2018 года ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына (сама абвінавачаная) і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. Падчас праверкі гэтай інфармацыі на тэрыторыі Лёзненскага раёна ў лесе знайшлі закапанае цела жанчыны. Высветлілася, што яна была жывая ў момант пахавання. Таксама ў ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачаных здаваць кватэру пацярпелай унаём.

39
счётчик Гейгера / Адказаць
13.03.2019 / 18:30
Ну и что теперь скажут белорусские типа "правозащитники" так ратующие по указу Запада об отмене смертной казни в РБ. БХК ! АУ !
2
Палкоўнік Зэман / Адказаць
13.03.2019 / 18:52
##По словам министра Шуневича, которого цитирует БЕЛТА, снизилось количество зарегистрированных особо тяжких и тяжких преступлений: убийств с покушениями, тяжких телесных повреждений, изнасилований. ## No comments, як казаў некалi I.I. Aнтановiч
8
Палкоўнік Зэман / Адказаць
13.03.2019 / 19:58
счётчик Гейгера, прычым тут праваабаронцы да праяў злачыннасцi ў краiне?? Звяртайцеся па адрасу, таварыш лiчыльнiк!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру