13.03.2019 / 18:14

13-гадовая школьніца з Дубровенскага раёна скончыла жыццё самагубствам 8

Маша К., вучаніца 8 класа школы №1 горада Дуброўна (Віцебская вобласць) здзейсніла суіцыд 11 сакавіка.

Цяпер следчыя праводзяць праверку, заведзена крымінальная справа. Прычыны ўчынку пакуль невядомыя.

Ходзяць чуткі, што ў Машы былі праблемы ў школе. Але супрацоўнікі школы кажуць, што вучаніца не мела аніякіх канфліктаў ані з педагогамі, ані з аднакласнікамі. Вучылася дзяўчынка добра, «на 7 і 8».

Сям’ю дзяўчынкі ў школе таксама характарызуюць станоўча. Маша жыла ў адной з вёсак пад Дуброўна. Яе маці — лабарантка ў вясковым аграпрадпрыемстве, бацька памёр два гады таму. Кажуць, праблем з алкаголем маці дакладна не мела. Праблемы з грашыма таксама наўрад ці маглі б стаць прычынай трагічнага ўчынку: Машу характарызуюць як разважлівую і разумную дзяўчынку.

Пакуль вядома толькі, што дзяўчынка здзейсніла суіцыд дома. 11 сакавіка яна не пайшла ў школу.

На яе старонцы ў ВК таксама няма ніякіх намёкаў на прычыны трагедыі. Толькі замест статусу стаіць маленькае чорнае сардэчка.

nn.by

16
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
13.03.2019 / 19:05
Лукашенко виноват, тут попахивает его "традиционными" ценностями... В быдло страну нас праращает
5
mikola ramanau / Адказаць
13.03.2019 / 19:07
Znou ? Ci ios tam(tut) u getyh Skola neikie PSYHOLAGI?....Jak davjali KRAINU !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
3
mikola ramanau / Адказаць
13.03.2019 / 19:18
Дзмитро Александрыйски,! Sluhai ! Tut insha SPRAVA !..........A *Vinavat* i bez Getaga......za 25 *kipuczai pracy*........Medali daiuc..(Pasmjarotna).........
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру