13.03.2019 / 18:24

Кіроўцаў, якія падпісалі петыцыю аб праблемах грамадскага транспарту, прымушаюць адклікаць свой подпіс 16

Нядаўна на сайце petitions.by абвясцілі збор подпісаў пад зваротам аб небяспечнасці грамадскага транспарту ў Мінску.

Кіроўцы грамадскага транспарту і пасажыры звярталі ўвагу на праблемы працы «Мінсктранса». Аўтобусы і тралейбусы нярэдка выходзяць на лінію з няспраўнасцямі, кепска працуюць дворнікі, фары, спідометры і шмат яшчэ чаго. Заяўнікі сцвярджаюць: факты няспраўнасцяў і парушэнняў проста ігнаруюцца начальствам. Акрамя таго, сярод супрацоўнікаў аўтапаркаў правялі атэстацыю, карысці якая не дала.

Таксама ў петыцыі сказана аб праблемах з адпачынкам кіроўцаў — маўляў, нярэдка перапынкі зусім мізэрныя ці іх проста немагчыма выкарыстаць.

Акрамя гэтага ў петыцыі яшчэ шмат пунктаў: скаргі на змяншэнне заробкаў, скаргі, што відэарэгістратары ў кабінах выкарыстоўваюцца, каб пасля знайшлася прычына пазбавіць кіроўцу прэміі, скаргі на бяспеку працы…

На сёння пад петыцыяй больш за 1300 подпісаў. Падпісанты патрабуюць, каб у «Мінсктрансе» правялі дэтальную праверку.

«Мы не адмаўляемся ад працы, мы хочам працаваць на тэхнічна спраўным рухомым саставе, хочам нармальных, здаровых і бяспечных умоў працы ў адпаведнасці з заканадаўствам, якія адначасова павінны гарантаваць і бяспеку іншых грамадзян дзяржавы, пасажыраў, якіх значна больш, чым усіх нас разам узятых!» — гаворыцца ў звароце.

Але на падпісантаў петыцыі пачаўся ціск. У тэлеграм-канале МотолькоПомоги: Минск з'явілася папера з мінскага аўтапарка №4. Кіроўцам, якія падпісалі петыцыю, прапануюць адклікаць свой подпіс і пісьмова паведаміць пра гэта начальству.

Нават прапануюць варыянты, чаму подпіс работніка з’явіўся пад петыцыяй: націснуў з салідарнасці; з неасцярожнасці; подпіс паставіў за работніка хтосьці з сям’і.

Пазіцыя аўтобуснага парка пакуль невядомая. «Наша Ніва» звярнулася ў адміністрацыю парка, але там паведамілі, што ў начальства ўжо скончыўся працоўны дзень.

nn.by

4
Пелагея / Адказаць
13.03.2019 / 18:41
Божа, калі ж гэта скончыцца! Напэўна, не дачакюся.
5
Палкоўнік Зэман / Адказаць
13.03.2019 / 18:47
Учора прэзiдэнт сказаў, што ён за разнастайнасць думак. Таму подпiс можна смела не адклiкаць!
3
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
13.03.2019 / 19:03
Вот ведь негодяи. Ну мы найдем как ответить.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру