13.03.2019 / 19:37

У Крэўскім замку развалілася частка кансервацыйнай муроўкі ФОТА 5

Пытанні кшталту «што здарылася ў Крэўскім замку?» пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках учора.

Фота Сяргея Гапона, які першым заўважыў, што ў замку нешта не так.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку сітуацыю растлумачыў супрацоўнік НАН Беларусі, заўсёдны кіраўнік летніх раскопак у КрэвеАлег Дзярновіч.

Па яго словах, у апошнія выхадныя абвалілася частка кансервацыйнай муроўкі Крэўскага замка каля паўднёва-заходняга кута. Гэтую частку сцяны абкладалі камянямі ў самым канцы мінулага года.

Пра здарэнне Алег паведаміў навуковаму кіраўніку праекта Уладзіміру Сіняўскаму.

Архітэктар прызнаўся, што тэарэтычна дапускаў такі вынік, бо гэты кавалак муру кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы.

Гэты фрагмент новай муроўкі падмарозіла, і ён не вытрымаў сёлетніх веснавых перападаў.

— Што ж, гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі, — кажа Алег.

Зараз Белрэстаўрацыя распрацоўвае меры, каб ліквідаваць абвальванне.

4
Фасон Брыля / Адказаць
13.03.2019 / 20:02
Нехта прафесійныя веды (калі іх меў) і гонар паставіў ніжэй за кан'юнктуру і грошы. Засвоілі сродкі да канца году, не гледзячы на маразы -- не сабе ж рабілі! Не сваёй жа ж Радзіме. Не дзеля сваёй славы і свайго гонару. А дзеля строй-мантаж-заказ-дзярэўня і ў Турцыю на адпачынак.

1
Anjol / Адказаць
14.03.2019 / 09:43
Не развалилось бы если бы была перевязка старой и новой кладки и авторский надзор проектной организации и научного руководителя..
1
Anjol / Адказаць
14.03.2019 / 09:46
Не развалилось бы если была бы перевязка старой и новой кладки..и авторский надзор проектной организации и научного руководителя..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру