16 сакавіка праз цэнтр Магілёва пройдзе абвешчаны Магілёўскай епархіяй хрэсны ход у абарону традыцыйных каштоўнасцей.

Пра шэсце паведамляе газета «Вечерний Могилев».

«Праблемы стварэння і захавання сям'і ў сучасным свеце з'яўляюцца вельмі сур'ёзнымі ў сілу разбурэння традыцыйных каштоўнасцяў, зневажання духоўнасці і маральнасці.

Такім чынам носьбітамі, прыхільнікамі і заступнікамі садомскай ідэалогіі наносіцца непапраўны ўрон існаванню нашага беларускага грамадства, руйнуецца асноўны сацыяльны капітал. Захаваем сям'ю — захаваем дзяржаву і родную Беларусь!» — піша «Вечерний Могилев».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0