Крымінальную справу распачалі па факце блакавання камп'ютарнай інфармацыі ў Магілёве. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, у сакавіку супрацоўніцы бухгалтэрыі аднаго з прадпрыемстваў на службовую электронную паштовую скрыню ад невядомага адрасата прыйшоў ліст з тэкставым дакументам.

Пасля адкрыцця файла ўся інфармацыя, якая захоўвалася на службовых камп'ютарах арганізацыі, была зашыфравана. Зламыснікі таксама паказалі кантактныя даныя і нумар крыптакашалька, на які для расшыфроўкі даных неабходна перавесці 0,5 біткойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?