13.03.2019 / 21:16

«Кухар Пуціна» заняўся палітыкай у Афрыцы і праваліўся 3

Расійскі бізнэсмен Яўген Прыгожын, якога таксама называюць «кухарам Пуціна», удзельнічаў у палітычным працэсе на Мадагаскары. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні, апублікаваным выданнем «Проект».

Гаворка ідзе пра расійскі ўплыў у афрыканскіх краінах, у авангардзе якога, як адзначаецца, апынуўся Прыгожын. Аўтары матэрыялу пішуць, што звязаныя з ім структуры аказвалі дапамогу кандыдатам у прэзідэнты Мадагаскара.

На выспе прысутнічалі расійскія паліттэхнолагі, аднак яны не валодалі каштоўнымі данымі пра палітычную сітуацыю ў краіне.

«На Мадагаскары працавалі паліттэхнолагі, якія амаль нічога не ведалі пра сітуацыю на востраве. Да гэтага яны ўдзельнічалі толькі ў рэгіянальных кампаніях, вучыліся ў лагерах «нашыстаў» на возеры Селігер або зусім гандлявалі абуткам. Некаторыя проста паехалі паглядзець лемураў і Алею баабабаў»,

— гаворыцца ў тэксце. Ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты, на якіх працавалі расіяне, не прайшоў у другі тур выбараў.

Абарону спецыялістаў, імаверна, забяспечвалі наёмнікі з так званай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера. Акрамя іх там нібыта знаходзіліся супрацоўнікі ФСБ і Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС Расіі (больш вядома як ГРУ). Акрамя аховы расіян ўсе яны займаліся навучаннем мясцовых вайскоўцаў.

«Проект» таксама сцвярджае, што кампанія Ferrum Mining, якая займаецца здабычай хрому на Мадагаскары, звязаная з фірмамі Прыгожына, яна нібыта атрымлівала ад іх крэдыты.

4
Дед Мороз / Адказаць
13.03.2019 / 21:21
обос-ались как всегда было и впредь будет :)
2
Палескі партызан / Адказаць
13.03.2019 / 21:33
На Мадагаскары працавалі паліттэхнолагі, якія ведалі пра сітуацыю на востраве толькі паводле мультфільма "Мадагаскар" і планавалі прывесці да ўлады партыю пінгвінаў. Прабачце, але без смеху чытаць навіны аб чарговым ляпсусе скрэпанутага кухара немажліва.) Слухаў бы лепей беларускую бабу Ліду - сядзеў дома і варыў боршч.)
1
Васіль / Адказаць
13.03.2019 / 21:49
Глабальныя амбіцыі (
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру