14.03.2019 / 01:02

«Барселона» і «Ліверпуль» выйшлі ў 1/4 Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА 5

Сёння адбыліся два матчы ў адказ 1/8 Лігі чэмпіёнаў. Барселона сустракала у сябе Ліён, а Баварыя — Ліверпуль.

Першыя матчы ў 1/8 у гэтых парах завяршыліся нулявой нічыёй.

У матчы Барселона — Ліён абышлося без сюрпрызаў. На 18-ай хвіліне Месіі з пенальці вывеў сваю каманду наперад.

А на 31-ай хвіліне Каўціньё спакойна закаціў у браму.

Але Ліён не здаўся, і на 58-хвіліне французы забілі. Пасля верхавой барацьбы ў штрафной мяч апынуўся ў Тузара, які прабіў тэр Штэгена з 11-метровай.

Але цуда не здарылася. На 78 хвіліне Месі здзейсніў выдатны праход і нанёс удар у ніжні левы вугал.

На 81 хвіліне адзначыўся Піке.

А кропку ў гульні паставіў Усман Дэмбеле. Ён атрымаў мяч у штрафной і нанёс удар у ніжні левы вугал. Выніковы лік — 5:1.

У другім матчы дня Ліверпуль адолеў Баварыю.

Спачатку выйшаў наперад Ліверпуль. На 26 хвіліне Мане скарыстаўся памылкай Нойер і вывеў сваю каманду наперад.

Аднак «Баварыя» здолела адыграцца.

Далей забіваў толькі Ліверпуль. На 69 хвіліне Аляксандр-Арнолд навесіў, ван Дэйк выскачыў вышэй за Марцінеса і Хумельса, накіраваўшы мяч у ніжні вугал.

Кропку ў гульні паставіў Мане. Салах перакінуў Хумельса і знайшоў галаву Мане, які лёгка прабіў Ноера. Выніковы лік — 1:3.

Такім чынам у 1/4 фіналу ЛЧ выйшлі: Ліверпуль, Тотэнхем, Манчэстэр Юнайтэд, Манчэстэр Сіці, Барселона, Аякс, Порту і Ювентус.

Лёсаванне — 15 сакавіка. Матчы 9-10 і 16-17 красавіка. 

7
Niemand / Адказаць
14.03.2019 / 01:24
Цудоўна, "Ліверпуль"! Двойчы цудоўна: па-першае, што перамог "Ліверпуль", па-другое, што прас...ала каманда, падмаскавіцкія "балелы" якой учынілі ў лютым 2017-га вось такую самаганьбу:  

"8 февраля 2017, 13:29, «Нацисты, убирайтесь из футбола». Фанаты «Баварии» против Зозули" 
Болельщики «Баварии» на матче Кубка Германии вывесили баннеры с надписями «Нацисты, убирайтесь из футбола» и «Зозуля, иди вон»" 
--- 
Я вам, с...і, Рому Зозулю ніколі не дарую. Не зважаючы на тое, што да таго моманту сімпатызаваў "Баварыі" і што там гуляе Левандоўскі. "Дуйце" ўсім і паўсюль, падсмоктышы. :)
0
LitvinM / Адказаць
14.03.2019 / 08:19
Баварыя была ўчора НЕВЕРАГОДНА слабая, а Левандоўскі дык увогуле толькі валіўся на то на левы бок, то на правы. Ніякай гульні, ніякага імкненьня
0
Питер Брейгель средний / Адказаць
15.03.2019 / 14:37
Niemand
Зозуле (в связи с нацистскими взглядами) заблокировали трансфер в "Райо Вальекано" и какие-то шведские клубы.(кажется в 2017 году). Очень многие не любят нацистов, не только фаны Баварии.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру