catholic.by

catholic.by

Кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбце, яна прайшла без ускладненняў.

«Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку», — паведаміў каталіцкі партал catholic.by у сваім фэйсбуку.

Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя была запланаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0