14.03.2019 / 10:42

Як будзе ісці першая хуткасная лінія трамвая ад вакзала ў Сухарава КАРТА 6

«Мінскграда» паказала, па якім маршруце будзе пракладзеная хуткасная трамвайная лінія з вакзала да мікрараёна Сухарава.

Планы будаўніцтва новых трамвайных шляхоў існавалі даўно, але іх рэалізацыя пастаянна адкладалася, бо перавага аддавалася стварэнню новых ліній метро. Сітуацыя змянілася пасля сустрэчы старшыні Мінгравыканкама Анатоля Сівака з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», першая хуткасная траса трамвая стартуе ў раёне скрыжавання вуліц Шаранговіча і Акадэміка Фёдарава, дзе плануецца разваротнае кальцо. Затым пойдзе па вуліцах Шаранговіча, Панамарэнкі, Харкаўскай, перасячэ чыгунку каля прыпынку «Мінск-Паўночны». Тут хуткасная лінія павінна быць звязана ў адзін транспартны вузел са станцыяй метро «Маладзёжная». Далей яго траса дойдзе да вуліцы Клары Цэткін, паверне направа да плошчы Францішка Багушэвіча, вуліцы Бабруйскай і злучыцца з існуючай трамвайнай сеткай на плошчы Мяснікова, побач з чыгуначным вакзалам.

Як менавіта будзе дасягацца высокая хуткасць трамвая, пакуль незразумела. На сёння трамваі ездзяць па Мінску з мізернымі 12-17 км/г (з улікам прыпынкаў). Па планах, хуткасны трамвай можа мець сярэднюю хуткасць 20-25 км/г на зямлі і 30 км/г на эстакадах.

«Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта хуткасны трамвайнай трасы з Сухарава павінна адказаць на многія пытанні, — расказвае начальнік вулічна-дарожнай сеткі і транспарта «Мінскграда» Уладзімір Прышчэпаў. — У першую чаргу, у якім выкананні яна будзе пабудавана: наземным альбо на эстакадах. Ці ж у змяшаным, гібрыдным варыянце, да якога пакуль і схіляюцца спецыялісты «Мінскграда». Праезд на скрыжаванні з асноўнымі гарадскімі магістралямі магчыма арганізаваць на розных узроўнях. Хуткасны трамвай у выніку дапаможа знізіць пасажырапаток метрапалітэна, перасадачная станцыя якога «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» ўжо дасягнула свайго ліміту, асабліва ў гадзіны пік.

У якім выкананні будзе рухомы састаў — 2-3 вагоны ці 5-6, — вызначыцца пазней. Усё будзе залежаць ад іх пасажыразмяшчальнасці. Мяркую таксама, што ўдзел у тэндары на вытворчасць хуткасных трамваяў прымуць абодва беларускія прадпрыемствы — «Белкамунмаш» і «Штадлер Мінск».

4
Nokia / Адказаць
14.03.2019 / 11:03
Хуткасныя трамваі нармалёвая тэма!
2
tumash / Адказаць
14.03.2019 / 12:38
>>>Як менавіта будзе дасягацца высокая хуткасць трамвая, пакуль незразумела.

НН, пачытайце, што такое хуткасныя трамваі і як яны працуюць у іншых гарадах, і стане зазумела.
Выдзеленая паласа, перасячэнні ў розных узроўнях з магістралямі, магчымасць прыярытэтнага праходжання светлафораў.
2
Йа / Адказаць
14.03.2019 / 12:49
Уже в Серебрянку построили:) Можно не спешить, через год-два новый председатель будет продвигать другой вид транспорта, например, дирижабли...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру