У Расонскім раёне праваахоўнікі затрымалі грузавую машыну з 20 т лому чорнага металу без неабходных дакументаў на груз, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Машыну, якой кіраваў жыхар Полацкага раёна, супрацоўнікі Расонскага РАУС затрымалі 13 сакавіка на дарозе Расоны — Краснаполле — мяжа Расіі ў вёсцы Уклеенка. Мужчына перавозіў лом чорных металаў без дакументаў на 6 тысяч рублёў.

Груз затрыманы. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0