14.03.2019 / 10:58

Случчанка «зарабіла» на збожжы і мясе 305 тысяч рублёў. Яе чакае суд 4

46-гадовая жыхарка Слуцка зарэгістравалася як індывідуальны прадпрымальнік і з'яўлялася дырэктарам прыватнай фірмы.

Яна дамаўлялася з кіраўнікамі фермерскіх гаспадарак і розных камерцыйных структур аб продажы з умовай адтэрміноўкі плацяжу збожжа, мяса ды іншых тавараў. Затым яна прадавала атрыманую прадукцыю, але не разлічвалася з пастаўшчыкамі, піша СК.

Таксама жанчына падрабляла бухлалтарскія дакументы, каб схаваць кепскае фінансавае становішча фірмы і шматлікія даўгі.

Усталяваны 31 эпізод супрацьпраўных дзеянняў, у выніку якіх падманутымі сталі 23 юрыдычныя і 7 фізічных асоб, а шкода склала 305 тысяч рублёў.

4
Жвір / Адказаць
14.03.2019 / 11:37
Грымаса фемінізма...
0
ФИО / Адказаць
14.03.2019 / 11:57
эх, жэншчына...
2
Максим Дизайнер / Адказаць
14.03.2019 / 14:22
Баба-начальник. Нибось уже дом в Испании прысматрывала
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру