14.03.2019 / 11:06

«Белавія» рэкордна знізіла цэны — вярнуцца з Масквы можна за 10 еўра 7

«Белавія» праводзіць традыцыйны распродаж квіткоў па чатырох кірунках. Такая акцыі праводзіцца па чацвяргах кожныя два тыдні.

Адметнасць сённяшняй акцыі — з'яўленне Масквы ў спісе прапанаваных гарадоў.

Квіток з Мінска ў Жукоўскі (прыгарад Масквы) і назад каштуе 24,45 еўра, а ў Дамадзедава — 34,45 еўра. У цану ўключаны багаж.

Вярнуцца ж з Масквы можна ўвогуле за 10 еўра.

Апроч таго, квіткі са зніжкай можна набыць у расійскія Ніжні Ноўгарад і Сочы, а таксама ў Ларнаку (Кіпр).

Квіткі трэба купляць на працягу 14 сакавіка, а паляцець можна з 15 сакавіка да 14 красавіка.

1
Gri.by / Адказаць
14.03.2019 / 11:17
Рэд. - правяраем
0
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
14.03.2019 / 11:46
Ніколі не запозна вярнуцца з Масквы
7
Максим Дизайнер / Адказаць
14.03.2019 / 13:51
Тарас-на-тэрасе,

Докладываю с передовой. Назад - не тянет. 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру