Пра гэта паведамляе інтэрнет-сайт «Мы» спасылаючыся на свае крыніцы ў сценах тэатру. На афіцыйным сайце Купалаўскага такой інфармацыі пакуль няма.

Мікалай Пінігін быў прадстаўлены акторам тэатра яшчэ 31 снежня.

Ужо былы галоўны рэжысёр Купалаўскага Валеры Раеўскі заявіў, што добраахвотна пакінуў сваю пасаду, саступіўшы месца больш маладому калегу.

«Я падумаў, што ў мае, ужо блізкія да 70-ці, гады, будзе слушным адысці ў бок, і саступіць дарогу больш маладому рэжысёру. Ніхто на мяне не ціснуў, гэта рашэнне я прымаў самастойна», - заявіў В. Раеўскі.

***

Мікалай Пінігін нарадзіўся 6 жніўня 1957 г. у горадзе Ізюм (Харкаўская вобл., Украіна).

Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў (1979). Працаваў на БТ (1979-1980), у 1980—1982 гг. у Рускім драматычным тэатры ў Мінску, у 1985—1998 гг. рэжысёрам Купалаўскага.

Паставіў «Тутэйшых» Купалы, «Ідылію» і «Пінскую шляхту» Дуніна-Марцінкевіча, «Art» Ясміны Рэза, «Вячэру з прыдуркам» Вэбэра, «Эмігрантаў» Мрожака ды інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі 1992 г. (за спектакль «Тутэйшыя»), у 1994 г. прызнаны Чалавекам году Беларусі ў намінацыі «Сцэна».

Ад 1998 г. працаваў у Санкт-Пецярбургу ў Вялікім драматычным тэатры імя Таўстаногава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0