У сераду ў цэнтры Мінска каля Купалаўскага тэатра, па вуліцы Энгельса і каля будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта бегала жывёліна. Выпадак трапіў на відэа. Спачатку відэа змясціла ў сваім сторыс у інстаграме Марыя Васілевіч, а таксама Дзіма Нарышкін.

Tut.by звярнуўся да спецыялістаў НПЦ па біярэсурсах, і тыя сказалі, што гэта, хутчэй за ўсё, андатра, якая прыбегла са Свіслачы. «Як андатра апынулася каля Купалаўскага тэатра? Хутчэй за ўсё, яна ўцякла з-за стрэсу ад ракі і цяпер дарогу назад не можа знайсці. Ужо не першы выпадак у гэтым годзе», — сказаў спецыяліст Павел Велігураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0