14.03.2019 / 12:17

Дзяўчынка з Ліды заразілася адром, калі лячылася ў Маскве

У Лідзе зафіксаваны выпадак адру, захварэла 11-гадовая дзяўчынка, якая заразілася ў Маскве, паведаміла намеснік галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ Святлана Яўланава, піша БелТА.

Дзяўчынка праходзіла ў расійскай сталіцы курс рэабілітацыі, вучылася там ў інтэграваным класе, дзе і заразілася адром. Святлана Яўланава ўдакладніла, што дзяўчынка не была прышчэпленая ад адру, бацькі ад прышчэпкі адмовіліся.

«Цяпер дзіця пайшло на папраўку, востры перыяд мінуў. Усе людзі, якія кантактавалі з дзяўчынкай, знаходзяцца пад наглядам», - дадала спецыяліст.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру