14.03.2019 / 12:45

Сіноптыкі: Пацяплее ў нядзелю 2

Фота Юліі Міцкевіч

15 сакавіка, у пятніцу, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу -2.. + 3°С, днём +5.. + 10°С.

У суботу праз краіну будзе праходзіць сістэма актыўных атмасферных франтоў з поўначы Польшчы. Часам будуць ісці дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Моцны парывісты вецер. Ноччу -1.. + 5°С, днём +3.. + 10°С.

17 сакавіка, у нядзелю, пацяплее. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу 0.. + 7°С, максімальная днём +7.. + 13°С, па паўднёвым захадзе да +14.. + 16°С, піша pogoda.by

Дарэчы, раней па сённяшнім дні вызначалі, якая будзе вясна. Калі цёпла, то і вясна будзе цёплай.

4
Жвір / Адказаць
14.03.2019 / 12:59
Ты казала, што ў нядзелю. Пойдзем разам на вяселле. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла. Ты ж мяне падманула, Ты ж мяне ох-ах ...
0
хамса / Адказаць
15.03.2019 / 19:07
адкуль інфа?) вось муж кажа, што наадварот пахаладае.. у панядзелак збіраемся ў Сілічы
усё б вам толькі цяпло.. едзьце ў Афрыку.. дайце людзям на лыжах пакатацца)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру