14.03.2019 / 13:13

Прэм'ер Літвы: Падстаў для «перазагрузкі» адносін з Расіяй пакуль няма

Delfi

Літве варта адказна ставіцца да сваіх нацыянальных і эканамічных інтарэсаў, аднак казаць аб «перазагрузцы» адносін з Расіяй дастатковых падстаў пакуль няма, сцвярджае прэм'ер-міністр Саўлюс Скверняліс, што балатуецца ў прэзідэнты.

«Ці ёсць падставы для нейкай «перазагрузкі» адносін? Пакуль я (іх) дакладна не бачу. Мяч на баку Расіі. І калі суседняя дзяржава хоча паляпшаць адносіны ці мець канструктыўныя, хоць і мінімальныя адносіны, з таго боку павінен быць нейкі пазітыўны сігнал. Пакуль гэтага няма», - сказаў С. Скверняліс.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру