Скрыншот з Foxnews

Скрыншот з Foxnews

Кіраўніка аднаго з пяці найбуйнейшых мафіёзных кланаў Нью-Ёрка Фрэнка Калі, па мянушцы Фрэнкі Бой, застрэлілі ў Нью-Ёрку. Гэта першае заказное забойства боса нью-ёркскай «сям'і» з 1985 года.

52-гадовы Фрэнк Калі лічыўся верхаводам клана Гамбіна. У яго стрэлілі шэсць разоў каля дзвярэй яго дома ў раёне Стэйтэн-Айлэнд. Па словах сведак, забойца таксама пераехаў Калі на аўтамабілі.

Франчэска Калі ўзначаліў клан Гамбіно ў 2015 годзе, змяніўшы на гэтай ролі Дамініка Чэфалу.

Лічыцца, што «італьянскую» мафію ў Нью-Ёрку кантралююць пяць кланаў — Бонана, Гамбіна, Джэнавезе, Каломба і Лукезе.

Многія эксперты лічаць Гамбіна самым магутным з пяці італьянскіх кланаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?