14.03.2019 / 17:04

У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду 10

У чацвер 14 сакавіка каля 12-й гадзіны ля «сіняга дома» ў Віцебску быў затрыманы Барыс Хамайда. У Чыгуначным РАУС на яго склалі адміністрацыйны пратакол за «загрувашчванне вуліцы» (арт. 21.14 КаАП). У міліцыі віцебскі апазіцыянер прабыў больш за гадзіну, паведамляе «Віцебская вясна».

Пазней Барыс Хамайда расказаў, што ў гэты дзень, як заўсёды, стаяў каля дому па вуліцы Леніна, 28 у Віцебску, дзе распаўсюджваў незалежныя выданні. Міліцыянты падышлі прыкладна праз 15 хвілін пасля таго, як ён паразмаўляў з віцебскім журналістам — гаворка была пра 25-годдзьдзе Канстытуцыі.

«Яны падышлі і запатрабавалі, каб я сышоў з гэтага месца. А калі адмовіўся, паведамілі, што парушаю заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і што яны мяне затрымліваюць», — распавёў Барыс Хамайда.

Але ў аддзяленні міліцыі Хамайда даведаўся, што яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў — паводле арт. 21.14 КаАП. Нібыта затрыманы «загрувашчваў сваёй маёмасцю вуліцу». Артыкул прадугледжвае пакаранне штрафам да 5 базавых велічынь. Барыс Хамайда пратакол не падпісаў.

Расказаў, што на пытанне, чаму ж яго ўсё-такі затрымалі, супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол, адказаў з усмешкай: «Ну дык заўтра ж Дзень Канстытуцыі…»

Хамайда зазначыў, што да гэтага амаль цягам году міліцыянты ня мелі да яго ніякіх прэтэнзіяў.

Апошні раз Барыса Хамайду затрымлівалі ў чэрвені 2018 году, перад адкрыццём «Славянскага Базару ў Віцебску».

0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
14.03.2019 / 18:44
Барыс, трымайся! Ты - жывая легенда!
1
Усяслаў / Адказаць
14.03.2019 / 20:31
Ганьба!
18
Ляксандра / Адказаць
14.03.2019 / 21:08
Я проанализировал,чем занимается наша т.н. "апазицыя".Стоянием,хождениями,сидением.Ни одного,кто занимался бы практической работой.Как-то убого.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру