14.03.2019 / 18:22

Міліцыя высветліла, хто пакінуў радыеактыўныя рэчывы на кантэйнернай пляцоўцы ў Мінску 7

Супрацоўнікі міліцыі выявілі чалавека, які пакінуў радыеактыўныя рэчывы на вуліцы Сердзіча ў Мінску.

Чытайце таксама: На мінскім сметніку знайшлі вядро з радыеактыўнымі рэчывамі

Радыеактыўныя рэчывы належалі мінчанцы 1939 года нараджэння, якая памерла ў 2016 годзе. Жанчына раней працавала на хімічным факультэце аднаго са сталічных універсітэтаў.

Напярэдадні яе ўнучка вырашыла навесці парадак у кватэры, у якой раней пражывала бабуля, і вынесла на смеццевую пляцоўку ёмістасці з рэчывам невядомага ёй паходжання. Праводзіцца праверка.

21
Жвір / Адказаць
14.03.2019 / 18:42
Пазьбягайце панікі ! Міліцыя разбярэцца.
16
mikola ramanau / Адказаць
14.03.2019 / 19:01
I HTO ? Geta dyversyja...! Za takoe mozna mnoga *shlapatac* !
4
Мікола / Адказаць
14.03.2019 / 19:35
бедная ўнучка, там імаверна хату дэзактываваць трэба, і суседзі маглі пацярпець..
ну трэба ж мазгі мець..
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру