14.03.2019 / 21:20

У Іўі легкавік збіў жанчыну на пераходзе ВІДЭА 3

У Іўі легкавы аўтамабіль збіў на пераходзе жанчыну, паведамляе ДАІ.

Аварыя адбылася некалькі дзён таму на вуліцы 1 Мая. Пажылая жанчына вярталася вечарам з працы і пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Яе збіў «Опель». Пацярпелую адвезлі ў рэанімацыю. Праводзіцца праверка.

7
Мікола / Адказаць
14.03.2019 / 21:26
Прабачце, але рана ці позна нешта б здарылася..
Зусім не глянула па баках.
Магчыма задумалася пра нешта важнае, але гэта не апраўданне
Кіроўца таксама алень феерычны, бачнасць добрая, пераход асветлены, што перашкодзіла?
Каб хоць адзін з двух глядзеў на дарогу - нічога не здарылася б. 

0
AlesGut / Адказаць
15.03.2019 / 09:18
Мікола, дрэнная бачнасьць і неасветлены пераход не даюць аніякага дазволу зьбіваць пешыкаў. Па прынцыпу "Каб хоць адзін" і пабудаваны ПДР, але калі ўжо нешта здарылася, вадзяцел нясе адказнасьць проста таму, што пешык ужо наказаны. 
Кіроўцам пра гэта трэба заўсёды памятаць, каб не шукаць потым апраўданьні, а калі не падабаецца, то хадзіць пешшу.
1
Zmш / Адказаць
15.03.2019 / 14:24
Пераход наўпрост вядзе да будынка міліцыі, дзе і ДАІ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру