14.03.2019 / 22:14

Брытанскі парламент выступіў супраць паўторнага рэферэндуму па Brexit і падтрымаў перанос выхаду з ЕС 3

У чацвер, 14 сакавіка, парламент Вялікабрытаніі пераважнай большасцю прагаласаваў супраць правядзення другога рэферэндуму па Brexit.

Брытанскія дэпутаты адхілілі папраўку аб рэферэндуме па Brexit 334 галасамі супраць 85.

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза быў запланаваны на 29 сакавіка 2019 года.

Аднак сёння ж брытанскі парламент падтрымаў прапанову ўрада аб пераносе даты Brexit.

За рашэнне прагаласавалі — 412 парламентарыяў, супраць — 202.

Цяпер брытанскі ўрад павінен накіраваць запыт ЕС пра так званую тэхнічную адтэрміноўку даты Brexit да 30 чэрвеня, калі Палата абшчын зможа ўхваліць да 20 сакавіка праект пагаднення аб умовах Brexit.

3
Котіс / Адказаць
14.03.2019 / 22:08
Трэба атрымаць тое глупства за якое спачатку масава прагаласавалі, а потым масава гуглілі: што гэта такое?
8
Алякасандр / Адказаць
14.03.2019 / 22:25
Судьба Британии решена! Это будит еще одна империя !
1
Казік / Адказаць
14.03.2019 / 22:40
Шкада, відаць прадчувалі ілюстраванне абсурду галасавання простай большасцю (а не кваліфікаванай, кшталту 2/3) па такім важным пытанні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру