15.03.2019 / 09:50

Гулец «Арсенала» надзеў маску Чорнай пантэры пасля дублю ў вароты «Рэна» ФОТАФАКТ 2

Форвард «Арсенала» П'ер-Эмерык Абамеянг зрабіў дубль у матчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы з «Рэнам» (3:0).

Форвард забіў два і больш галоў у адным матчы шосты раз у гэтым сезоне. Гэта найлепшы вынік для гульцоў англійскай прэм'ер-лігі.

Абамеянг адсвяткаваў другі гол, надзеўшы маску Чорнай пантэры, героя фільма і коміксаў Marvel.

Чорныя пантэры з'яўляюцца сімвалам Габона, радзімы 29-гадовага футбаліста, і адлюстраваныя на гербе краіны. Зборная Габона носіць мянушку «Пантэры».

Абамеянг, гуляючы за дортмундскую «Барусію», святкаваў галы, выкарыстоўваючы маскі іншых супергерояў, напрыклад, Бэтмена і Чалавека-павука.

1
LitvinM / Адказаць
15.03.2019 / 10:53
Усе роўна - няма стабільнай гульні. Шмат што яшчэ паляпшаць трэба
0
Жора / Адказаць
15.03.2019 / 13:01
Футболисты превращаются в супергероев. Думаю это просто супер! Скушно смотреть на людей которые просто пинают мяч. Нужно добавить в игру элемент экшена. Нужно переодеть их в разные костюмы и смешать футбол с рэслингом. Чтобы было настоящее мясилово! Вот настоящее шоу! А это скушное зрелище. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру