15.03.2019 / 09:34

Дзярждэп налічыў 50 патэнцыйна небяспечных для ЗША краін 3

Патэнцыйную пагрозу для ЗША сёння прадстаўляюць 50 краін, якія могуць нанесці шкоду Злучаным Штатам. Пра гэта падчас выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) заявіла кіраўнік аддзела палітычнага планавання Дзярждэпу Кіран Скінэр.

Яна не стала называць канкрэтныя краіны, але падкрэсліла, што яны выклікаюць занепакоенасць амерыканскіх уладаў. Скінэр патлумачыла, што ў XX стагоддзі ЗША ў знешняй палітыцы былі занятыя супрацьстаяннем з СССР, але з тых часоў «свет змяніўся і стаў іншым».

Пагрозу прадстаўляюць не толькі краіны з ядзернай зброяй, але і дзяржавы, якія могуць атакаваць у інфармацыйнай і эканамічнай прасторы. Зрэшты, Скінар адзначыла, што «галоўным выпрабаваннем» для ЗША стануць краіны, якія далучыліся або могуць далучыцца да ядзернага клуба.

9
Брыдкая пачвара / Адказаць
15.03.2019 / 10:12
А да свету самая небяспечная краіна гэта ЗША
8
Не рагуль / Адказаць
15.03.2019 / 10:41
После Второй мировой самая опасная страна для человества это США. Думаю скоро их ждет жалкий конец. Ибо достали всех.
1
Лит. / Адказаць
15.03.2019 / 11:12
Не рагуль,кого всех? Ватников? Так дас ист гут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру