15.03.2019 / 10:37

Расійскія СМІ пад капірку распаўсюджваюць чарговы фэйк пра Аляксандра Лукашэнку  8

Чарговы фэйк пра Аляксандра Лукашэнку гуляе па расійскіх СМІ. Telegram-канал «Незыгарь» са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта Беларусі напісаў, што кіраўнік Беларусі датэрмінова сыдзе ў адстаўку. Гэтае паведамленне перадрукавалі і абсмакталі дзясяткі падкантрольных Крамлю сайтаў, суполак у сацыяльных сетках і каналаў у мэсэнджарах.

Аляксандр Лукашэнка на апошняй прэс-канферэнцыі для журналістаў ясна заявіў, што мае намер застацца прэзідэнтам на шосты тэрмін. «Выбары» ў Беларусі маюць адбыцца ў 2020 годзе.

Telegram-канал «Незыгарь» належыць аднаму з кіраўнікоў расійскага дзяржаўнага агенцтва ТАСС. Раней беларускі блогер Эдуард Пальчыс развёў Нязыгара, даслаўшы яму абсалютна безгрунтоўную інфармацыю, якая не вытрымлівала ніякай праверкі. «Нязыгар» апублікаваў яе без аніякай верыфікацыі.

Чытайце: Пальчыс развёў «Нязыгара»: напісаў ім поўную ахінею, а яны надрукавалі без праверкі

СГ

3
мясцовы2 / Адказаць
15.03.2019 / 10:43
Пальчыс, падцвярдзі, што ты развёў нязыгар яшчэ раз. Ну калі-ласкаааа!!
11
Брыдкая пачвара / Адказаць
15.03.2019 / 10:57
Хто ж той Незыгар чытае? Каб гэта сур‘езнае СМІ. Ці трэба «НН» апускацца на ўзровень жоўтай прэсы?
1
меркаванне / Адказаць
15.03.2019 / 11:08
На шосты?????? Я не за "негазыра", але ён здурэў........
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру