15.03.2019 / 11:00

Стан двух пацярпелых пры выбуху гранаты ў Печах стабільны, іх выпішуць на наступным тыдні

Пра гэта журналістам паведаміў вядучы хірург медыцынскай частцы 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Аляксей Трухан, піша БелТА. 

«Выпісаць пацыентаў плануецца прыкладна праз тыдзень», — сказаў ён.

14 сакавiка пры правядзенні заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў навучальным цэнтры ў Печах ў ходзе выканання практыкаванні па кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5 вайсковец тэрміновай ваеннай службы выпусціў баявую гранату ў акоп. Кіраўнік занятку старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч, праявіўшы мужнасць і вытрымку, здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў сваім целам.

У Печах афіцэр закрыў сабой салдата, які выпусціў баявую гранату ў акоп 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру