Прычынай смерці 16-гадовай дзяўчыны ў Гомелі стала маланкавае развіццё менінгакокавай бактэрыяльнай інфекцыі, паведаміла на брыфінгу галоўны педыятр Гомельскай вобласці Таццяна Веліканава, піша БелТА.

Вядома, што 11 сакавіка брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла дзяўчыну з дому ў бальніцу, дзе ў той жа дзень яна памерла.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 16-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0