Паліцыя Новай Зеландыі прад'явіла абвінавачванне ў забойстве мужчыну ва ўзросце каля 30 гадоў, якога затрымалі пасля нападу на дзве мячэці ў горадзе Крайстчэрч. Камісар паліцыі Новай Зеландыі Майк Буш паведаміў, што 16 сакавіка затрыманы паўстане перад судом.

Майк Буш не назваў імя чалавека, якога абвінавацілі ў забойстве. Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн раней казала, што адзін з затрыманых прыехаў з Аўстраліі. Ускосна гэта можа паказваць на тое, што сярод затрыманых — 28-гадовы жыхар Аўстраліі Брэнтан Тарант, якога паліцыя лічыла датычным да стральбы. Афіцыйна Майк Буш не стаў казаць, што Тарант затрыманы, але адзначыў, што паліцэйскія больш не шукаюць падазраваных, чые імёны ім вядомыя.

Паліцыя высвятляе, ці звязаныя з нападамі яшчэ двое чалавек, затрыманыя з агнястрэльнай зброяй. Чацвёрты чалавек, затрыманы паліцыяй, па словах Буша, можа быць не датычны.

У выніку страляніны ў двух мячэцях у Крайстчэрчы, па апошніх звестках, загінулі 49 чалавек, яшчэ 48 атрымалі раненні.

У Новай Зеландыі экстрэмісты напалі на мячэці. Загінулі 49 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0