15.03.2019 / 14:08

Кіроўцам смеццявозаў у Мінску выдадуць відэарэгістратары 2

Кіроўцам смеццявозаў ў Мінску выдадуць відэарэгістратары, з дапамогай якіх яны будуць запісваць сваю працу па ўборцы кантэйнерных пляцовак. Пра гэта ішла гаворка ў Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый, перадаюць «Мінск-Навіны».

Такая мера неабходна, каб у выпадку нараканняў на ўтрыманне кантэйнерных пляцовак можна было праверыць, ці прыбіралі іх пры вывазе смецця. Прадпрыемствы, якія займаюцца працай з камунальнымі адходамі ў сталіцы, ужо пачалі абсталёўваць сваіх работнікаў такімі сродкамі відэафіксацыі.

- 6 рэгістратараў закуплены і тэстуюцца, яшчэ 28 і станцыю здыму дадзеных набудуць у бліжэйшы час. Цалкам абсталяваць кіроўцаў плануецца на працягу 2-3 месяцаў, - распавёў дырэктар УП «Спецкамунаўтатранс» Анатоль Жаўрыд.

0
Helgi / Адказаць
15.03.2019 / 14:19
Дзе і па якім кошце іх набываюць? Ці не паўтарыцца гісторыя з валідатарамі?
2
mikola ramanau / Адказаць
15.03.2019 / 14:32
Velmi dobra !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру