15.03.2019 / 15:29

Дырэктара Пружанскага райаграсэрвіса затрымалі за хабар ВІДЭА 2

У Баранавічах затрымалі дырэктара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». Яго падазраюць у атрыманні хабару, паведамляе МУС.

57-гадовы кіраўнік прадпрыемства прымаў незаконныя ўзнагароджанні за вырашэнне пытання аб выплаце фірме даўгоў за забеспячэнне запчасткамі для сельгастэхнікі і заключэння дагавора паставак. Яго затрымалі на паркоўцы падчас атрымання чарговага хабару ў памеры 190 даляраў.

У наступным аператыўнікі выявілі яшчэ некалькі аналагічных фактаў, у якіх фігуруюць сумы ў 500 даляраў і 2 000 рублёў.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачаты крымінальныя справы за атрыманне хабару, ён пад вартай.

0
Бел / Адказаць
15.03.2019 / 16:28
Зноў Пружанскі раён?

Толькі скончылі гаварыць пра выяўленыя камітэтам дзяржкантролю парушэнні пры закупцы для Пружанскага райвыканкама Nissan Qashqai, як тут навіна пра хабар у Пружанах!
2
mikola ramanau / Адказаць
15.03.2019 / 16:42
Jago padstavili a *spravu*-Prydumali !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру