15.03.2019 / 17:08

МЗС Расіі назвала адключэнне электрычнасці ў Венесуэле дыверсіяй з-за мяжы 5

Адключэнне электрычнасці амаль ва ўсіх штатах Венесуэлы — гэта дыверсія з-за мяжы, заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Па словах Захаравай, масавае адключэнне электраэнергіі — сур'ёзная бяда, якая «прыйшла ў краіну шляхам дыверсіі». «Паводле даных законнага ўрада краіны на чале з прэзідэнтам Мадурам, а таксама па інфармацыі іншых крыніц, вартых даверу, электраэнергетычны сектар Венесуэлы стаў ахвярай нападу з-за мяжы», — заявіла яна.

Як патлумачыла Захарава, гаворка ідзе пра дыстанцыйнае ўздзеянне на сістэму кантролю электраразмеркавальных станцый, дзе было ўстаноўлена вырабленае ў Канадзе абсталяванне. Па словах Захаравай, «непасрэдныя арганізатары агрэсіі» добра ведалі ўсе алгарытмы працы і ўразлівыя месцы. Таксама яна заявіла, што за гібель людзей, якія засталіся без электрычнасці ў шпіталях, адказныя заказчыкі дыверсіі.

0
алекс / Адказаць
15.03.2019 / 18:57
Абама ізноў гадзіць?)))))
0
Цетка Алена / Адказаць
15.03.2019 / 19:29
Нiзкi узровень спецыялiстау - гэта горш за стыхiйнае бедзтва для краiны !
0
Ёпрст / Адказаць
15.03.2019 / 21:21
Гэта усё прыдумаў Чэрчыль у васемнадцатым гаду :-)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру