15.03.2019 / 17:30

У Брэсцкай вобласці мужчын затрымалі за забойства 21-гадовай даўніны 1

Праваахоўнікі Брэсцкай вобласці вызначылі падазраваных па справе аб забойстве 21-гадовай даўніны.

У ноч з 9 на 10 кастрычніка 1997 года ў жылым прыватным доме ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна знайшлі труп мясцовай жыхаркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Распачалі крымінальную справу, у ходзе расследавання якой высветлілася, што невядомыя трапілі ў дом жанчыны, дзе нанеслі ёй нажавыя раненні, выкралі ювелірныя вырабы і грошы.

На працягу многіх гадоў падазраваных знайсці не маглі.

У 2018 годзе прызначылі дадатковую судова-генетычную экспертызу.

Дзякуючы сучасным магчымасцям, эксперты вылучылі генатып, які супаў з генатыпам жыхара Столінскага раёна, 1976 года нараджэння. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Ён распавёў следчаму пра абставіны злачынства і пра тое, што здзейсніў яго разам з двума знаёмымі, якіх таксама затрымалі.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

0
Козік / Адказаць
16.03.2019 / 00:31
Трэба дзякаваць нашым еўрапейскім і амерыканскім сябрам, якія навучылі нашых крыміналістаў новым тэхналогіям..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру