15.03.2019 / 18:17

Міліцыя выявіла ў Мінску групу страхавых махляроў, якія інсцэніравалі ДТЗ 1

Трое мужчын і дзяўчына падазраюцца ў інсцэніроўцы ДТЗ і замаху на атрыманне страхавой выплаты.

Злачынства было здзейснена летась у ліпені ў Мінску. Тады ў страхавое таварыства звярнуўся 27-гадовы ўраджэнец Чачні з намерам атрымаць грашовую кампенсацыю за пашкоджанне аўто ў выніку ДТЗ. Аказалася, аварыю на праспекце Ракасоўскага з удзелам некалькіх машын кліент выдумаў.

Напярэдадні іншаземец наўмысна падрапаў кузаў і разбіў ліхтары ў сваім Lexus. З дапамогай знаёмых — 26-гадовага чачэнца, 30-гадовага мінчука і 34-гадовай мінчанкі — ён расставіў на дарозе машыны падобна рэальнаму ДТЗ, выклікаў ДАІ. Махляр паспрабаваў атрымаць за гэта выплату ў страхавой кампаніі.

Аказалася, зламыснікі мелі намер паставіць справу на паток. Траіх падазраваных затрымалі ў беларускай сталіцы ў сакавіку. Арганізатар злачынства знаходзіўся ў гэты час у адным з расійскіх СІЗА па абвінавачванні ў рабаванні — мужчына адкрыта скраў чужы аўтамабіль. Распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.14 і ч.3 арт.209 КК Беларусі (махлярства).

0
Ёпрст / Адказаць
15.03.2019 / 21:19
Вось яна, морда твару пуцінскай Расеі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру