Трое жыхароў Брэста памерлі пасля ўжывання невядомай вадкасці. Як мяркуецца, гэта быў сурагатны алкаголь, паведамляе Следчы камітэт.

У Ленінскі РАУС Брэста сёння паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара. Праваахоўнікам ён распавёў, што ў прыватным доме па суседстве ўжо некалькі дзён адкрыты дзверы.

Міліцыянеры знайшлі целы трох жыхароў. Загінулымі з'яўляюцца 62-гадовы мужчына і 58-гадовая жанчына, а таксама іх 31-гадовая дачка.

Асноўная версія здарэння — ужыванне сурагатнага алкаголю. З месца здарэння канфіскавалі розныя вадкасці, якія даследуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0