15.03.2019 / 20:02

Канада ўслед за ЗША і ЕС увяла новыя санкцыі супраць Расіі 3

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі з-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка канадскага МЗС Хрысці Фрыланд, перадае прэс-служба дыпламатычнага ведамства краіны.

У заяве сказана, што санкцыі ўведзены ў каардынацыі з ЕС і ЗША ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі ў Чорным моры і Керчанскім праліве, а таксама ў сувязі з анексіяй Крыма.

Санкцыі тычацца 114 фізічных асоб і 15 прадпрыемстваў.

У прыватнасці, Атава ўвяла санкцыі супраць кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, кіраўніка ВТБ Андрэя Косціна, былога кіраўніка РЖД Уладзіміра Якуніна, кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава і іншых.

4
Дед Мороз / Адказаць
15.03.2019 / 20:06
Правильное решение. Одобряю! Но и про отключение скрэпных от swift не забывайте :)
3
bane / Адказаць
15.03.2019 / 22:28
Рэспект !

1
mikola ramanau / Адказаць
16.03.2019 / 12:49
Velmi dobra!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру