15.03.2019 / 20:14

БАТЭ падпісаў абаронцу з Нарвегіі 1

fcbate.by

Чарговым навабранцам барысаўскага клуба стаў нарвежскі абаронца Эміль Ёнасэн, паведамляе fcbate.by

Ёнасэн З'яўляецца выхаванцам найстарэйшага нарвежскага футбольнага клуба «Од» з роднага Шыена. За асноўную каманду дэбютаваў у 17 гадоў — 26 верасня 2010. Выступаў за «Од» на працягу шасці сезонаў (2010-15). Тры гады правёў у «Бодэ/Глімт». Гуляў за юнацкую, юніёрскую і маладзёжную зборныя Нарвегіі (каля паўсотні матчаў).

Некалькі тыдняў таму БАТЭ падпісаў ісландца Вілума Тор Вілумсана, які забіў ужо ў першым матчы за барысаўскі клуб.

0
Жвір / Адказаць
15.03.2019 / 21:24
Добрая навіна. Няхай яму спадабаецца ў Беларусі, як мне ў Нарвегіі...:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру