15.03.2019 / 20:16

Магілёўца не было дома, калі да яго прыйшлі з праверкай лічыльнікаў. У выніку ён атрымаў квітанцыю амаль на 900 рублёў 1

«Была праверка лічыльнікаў, але нікога не было дома, паказанні напісалі з галавы. Вынік», — так апісаў сваю сітуацыю падпісант суполкі «Могилев Live» Арцём Рубанаў. Вынік сапраўды ўражвае.

«З галавы» камунальнікі ўзялі амаль 393 кубаметры халоднай вады. У графе квітанцыі «Да аплаты» стаіць сума 898 рублёў 45 капеек.

Фота: Арцём Рубанаў, vk.com/ilovemogilev.

Зрэшты, па словах аўтара фота, у сітуацыі яму паабяцалі разабрацца. Дазваніўшыся з 19-га разу, магілёвец атрымаў запэўненне, што 19-га сакавіка да яго прыедуць і здымуць паказанні.

6
mikola ramanau / Адказаць
16.03.2019 / 15:21
Treba byvac Doma czascei..................jak spjavau dobry spjavak...........
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру