15.03.2019 / 20:34

У Бабруйскім раёне мужчына ўчыніў разборкі дырэктару школы 1

Калі прыехалі праваахоўнікі, п'яны дэбашыр і з імі паводзіў сябе задзірліва. Зараз яму трэба будзе адказаць па двух артыкулах закона.

Здарыўся выпадак у чацвер, 14 сакавіка, у вёсцы Восава Бабруйскага раёна, распавялі «ВБ» у Бабруйскім РАУС. У 14.40 у міліцыю патэлефанавалі з адміністрацыі Восаўскай школы і паведамілі, што ў кабінет дырэктара гэтай установы уварваўся 22-гадовы мясцовы жыхар, хапаў кіраўніка за вопратку, спрабаваў ударыць, выкрыкваў нецэнзурную лаянку. Дырэктар школы не разгубіўся — яму ўдалося ўгаварыць дэбашыра выйсці на вуліцу, дзверы школы зачынілі на ключ і выклікалі міліцыю.

Калі прыехалі праваахоўнікі, п'яны мужчына знаходзіўся на вуліцы, дзе яго і затрымалі. На прапанову прайсці ў службовы аўтамабіль для складання пратакола, ён паводзіў сябе задзірліва.

Дэбашыра даставілі ў наркалагічны дыспансер на агляд. Ён быў п'яны — 1,22 праміле алкаголю. Па словах мужчыны, да візіту ў школу ён выпіў больш за пляшку гарэлкі. Адэкватна патлумачыць прычыны свайго ўчынку ён не змог.

Дэбашыру прыйдзецца адказваць за зробленае па двух артыкулах адміністрацыйнага Кодэкса: 17.1 (Дробнае хуліганства) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

0
Раман / Адказаць
16.03.2019 / 09:27
Дэб.л(((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру