Інтэрнэт і СМІ3131

У Беларусі пачнуць вяшчанне яшчэ некалькі ўкраінскіх тэлеканалаў, але не інфармацыйных і невядома калі

Чатыры ўкраінскія тэлеканалы пачнуць транслявацца ў Беларусі ў найбліжэйшы час, акрамя канала «UATV», які ўжо атрымаў афіцыйны дазвол на трансляцыю, паведамляе interfax.by.

Афіцыйны дазвол на трансляцыю «UATV» дзейнічае ў Беларусі з 24 студзеня бягучага года.

«На сёння яшчэ дакладна адзін украінскі канал атрымаў дазвол на вяшчанне ў Беларусі — гэта тэлеканал «Film.ua Drama» і ў студзені ён ужо пачаў распаўсюджвацца. І ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі на сёння знаходзяцца на разглядзе яшчэ два тэлеканалы кампаніі «Star Cinema» і «Star Media». У перспектыве на найбліжэйшы час тэлеканал «World» украінскі. Але гэта ўсё каналы не інфармацыйныя, не дзяржаўныя — яны нішавыя» — паведаміла генеральны дырэктар «UATV» Людміла Беразоўская ў інтэрв'ю журналістам у рамках прэзентацыі тэлеканала, якая прайшла ў пасольстве Украіны ў Беларусі 15 сакавіка.

Па словах дырэктара афіцыйнага дыстрыб'ютара тэлеканала «UATV» у Беларусі ТАА «Навігатар ТБ» Вадзіма Ціхановіча, акрамя названых, яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяву на дазвол трансляцыі ў Міністэрства інфармацыі Беларусі. «Яшчэ два каналы падаліся літаральна ўчора — гэта «1+1 International» і «Квартал 95», — распавёў ён журналістам.

Зараз «Навігатар ТБ» склаў каля 20 дагавораў аб вяшчанні «UATV» з беларускімі аператарамі кабельных сетак; у дзесяці з іх прагляд ужо даступны. Траціна аператараў вяшчае ў Мінскай вобласці, астатнія — у Гомельскай і Брэсцкай. У найбліжэйшы час плануецца падключэнне да іншых беларускіх аператараў кабельных сетак.

Усяго ў Беларусі дзейнічае каля 150 кабельных тэлеаператараў. Найбуйнейшымі з'яўляюцца «МТІС», «Вэлком» і «Космас Тэлекам», аднак яны пакуль што не ўключылі ўкраінскі тэлеканал.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт25

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%79

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць