16.03.2019 / 13:32

Стала вядома, колькі грамадзян Украіны зможа прагаласаваць у Беларусі на выбарах прэзідэнта 6

Ігар Кізім.

Каля 13 тысяч украінскіх грамадзян, якія маюць права выбарчага голасу, пражывае ў Беларусі. Для іх будуць створаны два выбарчыя ўчасткі: у пасольстве Украіны ў Мінску і ва ўкраінскім консульстве ў Брэсце.

Пра гэта, як піша БелТА, паведаміў 15 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім на прэзентацыі тэлеканала «UATV».

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 31 сакавіка з 8.00 да 20.00. Пасол звярнуў увагу, што практыкі датэрміновага галасавання ва Украіне няма.

Выбарчая камісія будзе працаваць штодня, у тым ліку на выходных, ва ўкраінскім пасольстве з 10 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін. Тут ўкраінскія грамадзяне, якія пражываюць і знаходзяцца ў Беларусі, змогуць праверыць наяўнасць свайго прозвішча ў спісах для галасавання. Гэта можна зрабіць і ў рэжыме онлайн.

Украінцам ў Беларусі, як і ў іншых краінах, можна будзе галасаваць толькі пры наяўнасці замежнага, дыпламатычнага або службовага пашпартоў. Прыехаць у Беларусь з унутраным украінскім пашпартам можна, гэта прадугледжана заканадаўствам, але галасаваць па такім унутраным дакуменце за мяжой немагчыма».

Пасол падкрэсліў, што ва Украіне складзены рэестр ўкраінскіх грамадзян, якія маюць права прыняць удзел у выбарах. Ён звярнуў увагу, што ўнесці змены ў рэестр можна ўключна па 23 сакавіка, за тыдзень да выбараў.

Ігар Кізіма адзначыў, што ў ходзе выбараў на выбарчых участках могуць прысутнічаць члены выбарчай камісіі, прадстаўнікі ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты і тыя, хто галасуе. «Усе, хто мае намер назіраць за ходам выбараў, не ў залежнасці ад месца знаходжання выбарчых участкаў — ва Украіне або за мяжой, павінны загадзя зарэгістравацца ў ЦВК Украіны», — падкрэсліў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

14
хамса / Адказаць
16.03.2019 / 13:46
муж кажа - а я думаў - у іх на Майдане ўсё рашаецца.. навошта традыцыі мяняць? а тое прагаласуюць і потым зноў на плошчу.. навошта грошы дарэмна марнаваць і мяняць традыцыі?) традыцыі феадальнай раздробленасці.. у росквіт якой ва Ўкраіне за 90 год некалі каля 100 князей змянілася.. нават нашы ўмудрыліся пакняжыць)
11
Не рагуль / Адказаць
16.03.2019 / 14:43
А беларуским украинцам кандидаты пакеты с едой раздали? А то в Украине как выборы, то гречку с алеем раздают.
2
Язэп Восіпаў / Адказаць
16.03.2019 / 15:05
А дзе ж тыя 170 тысяч украінцаў, якіх, калі верыць Лукашэнку, нібыта Беларусь прыняла за апошнія гады? Хто-та ўрот...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру