Без вестак зніклі 17-гадовыя жыхар Віцебска Падневіч Ягор Андрэевіч і жыхар Оршы Тамашэвіч Мікіта Дзмітрыевіч, паведамляе УУС Аршанскага райвыканкама.

З 11 сакавіка 2019 года яны адсутнічаюць па месцы жыхарства і наўмысна хаваюць месца свайго знаходжання ад блізкіх сваякоў. Меркуецца, яны выехалі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбург.

Калі Вам, што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне гэтых грамадзян або пра іх лёс, просьба паведаміць у бліжэйшы орган міліцыі, альбо патэлефанаваць па тэлефонах: 51-88-08 (тэл./ факс); маб: 814-49-43, 210-88-49, 766-60-42 (МТС) ці па тэл: 102.

Тамашэвіч Мікіта Дзмітрыевіч, 13.04.2001 года нараджэння: на выгляд 18 гадоў; рост 168 см; мажны; валасы русыя; вочы карыя; быў апрануты ў куртку цёмнага колеру і джынсы сіняга колеру, меў пры сабе дарожную сумку.

Падневіч Ягор Андрэевіч, 18.03.2002 года нараджэння: на выгляд 18 гадоў; рост 175 см; хударлявы; валасы цёмныя; вочы карыя; быў апрануты ў куртку светлага колеру; джынсы сіняга колеру, меў пры сабе дарожную сумку.