Па выніках заключнага адборачнага тура права прадставіць Беларусь на дарослым музычным конкурсе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з адрывам у адзін бал ад найбліжэйшага канкурэнта заваяваў мінчук Іван Зданюк, вядомы ў Інстаграме як @vano_zd.
На адборы ён выканаў папулярны хіт Уладзіміра Праснякова «Слухаючы цішыню» і хіт Imagine Dragons «Natural».
Старшыня журы Міхаіл Фінберг уручае дыплом Івану Зданюку.
Журы дарослага конкурсу ўзначальваў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг.