Баскетбалісткі «Цмокi-Мiнск» сталі фіналісткамі жаночай Еўрапейскай лігі, вырашальны этап якой праходзіць у Растове-на-Доне, паведамляе БЕЛТА.
Сёння ў паўфінальным паядынку чэмпіёнкі Беларусі ўпэўнена перамаглі баскетбалістак клуба «Растоў-Дон» — 72:53. Самай выніковай у пераможцаў стала амерыканка Рэйчэл Тэрыёт.
У фінальным матчы турніру падапечныя Андрэя Ваўлева 17 сакавіка сустрэнуцца з рыжскім клубам ТТТ.