16.03.2019 / 22:28

Трамп упершыню выкарыстаў права вета 2

Скрыншот відэа The Independent

Дональд Трамп ўпершыню за два гады прэзідэнцтва наклаў вета на рэзалюцыю кангрэса ЗША аб адмене яго указа аб надзвычайным становішчы. Прэзідэнту давялося выкарыстоўваць рэжым надзвычайнага становішча, каб атрымаць мільярды даляраў на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Вета на рашэнне кангрэса Трамп наклаў у прамым эфіры, дакумент ён падпісваў у Авальным кабінеце Белага дома ў асяроддзі віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса, міністра ўнутранай бяспекі Кірстэн Нільсэн, генпракурора Уільяма Бара, а таксама бацькоў, чые дзеці загінулі ад рук нелегальных мігрантаў.

«У кангрэса ёсць свабода прыняць рэзалюцыю, мой абавязак — накласці на яе вета. І я маю вялікі гонар зрабіць гэта», — сказаў Трамп.

Пад апладысменты прысутных ён падпісаў дакумент. Рашэнне кангрэса ЗША Трамп назваў «небяспечным» і сказаў, што ён «ставіць пад пагрозу жыццё амерыканцаў».

Сенат ЗША напярэдадні падтрымаў рэзалюцыю аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Мексікай, у канцы лютага за гэта прагаласавала Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША.

«Ніколі так не ганарыўся, што стаю каля вашага стала, як сёння, — сказаў віцэ-прэзідэнт Пэнс. — У нас крызіс на паўднёвай мяжы. Наркатрафік, гандаль людзьмі. Перадазіроўкі наркотыкамі — галоўная прычына смерці амерыканцаў, маладзейшых за 55 гадоў. Дзякуй, што стрымалі слова».

Генпракурор Барр нагадаў, што права прэзідэнта ўводзіць надзвычайнае становішча замацавана ў законе. Надзвычайнае становішча прэзідэнт Трамп ўвёў 15 лютага каб узяць з бюджэту мінабароны грошы на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Правда / Адказаць
16.03.2019 / 22:49
Молодец!!!
6
Павел / Адказаць
17.03.2019 / 08:27
Молодец Трамп. Европейские власти взяли бы с него пример и отгородились забором от толп мусульман, соискателей халявы. Только две страны, Венгрия и Польша, пока отказываются принимать так называемых "беженцев". Но долго ли они выдержат, ведь на них из Брюсселя идёт беспрецедентное давление и угрозы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру