16.03.2019 / 22:48

Расійскія афіцэры трапілі ў засаду ў Сірыі 18

У сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор расійскія вайскоўцы трапілі ў засаду баевікоў. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Сваяк аднаго з афіцэраў распавёў выданню, што 22 лютага аўтамабіль УАЗ, у якім знаходзіліся расійскія вайскоўцы, трапіў у засаду баевікоў паблізу горада Аль-Маядзін. У машыне знаходзіліся маёр і два палкоўнікі. Як адзначаецца, Міністэрства абароны Расіі аб іх гібелі афіцыйна не паведамляла.

Сухроб Карымаў вучыўся на вайсковага юрыста. Фота з VK.COM

Бацькам аднаго з іх — маёра Сухроба Карымава — паведамілі пра тое, што адбылося, і папрасілі ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі здаць аналіз ДНК. Аднак па выніках тэсту ўзоры не супалі.

35-гадовы Карымаў служыў у 38-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе, пастаяннае месца дыслакацыі якой — сяло Екацярынаслаўка Амурскай вобласці. Штатная пасада — камандзір батальёна. У сваю ўжо другую па ліку камандзіроўку ў Сірыю маёр Карымаў адправіўся летам 2018 года. Ён добра ведаў арабскую мову і мог працаваць на месцы перакладчыкам. У камандзіроўцы ён прабыў «ці то восем, ці то дзевяць месяцаў», распавёў Бі-бі-сі адзін з яго сваякоў, які пажадаў застацца ананімным.

«Хутка месяц будзе, як ён [Карымаў] прапаў без вестак», — дадаў суразмоўца.

Выданню не ўдалося высветліць імёны астатніх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ва УАЗе. На адпраўлены ў Мінабароны запыт адказу няма.

Міністэрства абароны Расіі не ў першы раз замоўчвае пра страты сярод расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Сірыі. У студзені Бі-бі-сі распавядала пра гібель афіцэра сіл спецыяльных аперацый Максіма Плятнёва і вайскоўца 21-й гвардзейскай мотастралковай брыгады Андраніка Арустамяна. Абароннае ведамства ніяк не каментуе гэтыя страты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
vladanis / Адказаць
16.03.2019 / 23:26
Для них это не граждане РФ, и не потери своих военнослужащих при исполнении воинского долга, это просто безямянное пушечное мясо в геополитических играх. 
110
Ale / Адказаць
17.03.2019 / 02:19
Земля пухом. некоторые люди Родину не выбирают, они ей служат.
11
litwin / Адказаць
17.03.2019 / 03:02
менш крэдытаў на кватэры трэба будзе вове даваць ...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру